У Ціндаа /правінцыя Шаньдун, Усходні Кітай/ завершаны работы па стварэнні першага ў свеце трамвая, які працуе на вадародзе. Праект здадзены ў эксплуатацыю. Толькі Кітай мае падобныя тэхналагічныя вынаходніцтвы.
Паводле слоў галоўнага інжынера CSR Sifang Лян Цзяньіна, трамвай працуе на вадародных батарэях. Для падзарадкі трамвая патрэбна тры хвіліны, "паліва" хапае на 100 км пры максімальнай хуткасці руху 70 км/г.
У праекце "вадароднага" трамвая выкарыстоўваліся розныя сусветныя перадавыя тэхналогіі, машына абсталявана выдатнай трансмісіяй, надзейная ў эксплуатацыі, не патрабуе значных аперацыйных выдаткаў.
Па наяўнай інфармацыі, трамвай мае тры вагоны на 60 пасадачных месцаў і можа перавозіць больш за 380 чалавек адначасова. Ударабяспечнасць трамвая адказвае патрабаванням сусветных стандартаў EN15227. - Р -