Кітайскія кампаніі выйшлі ў сусветныя лідары па колькасці заявак на патэнты
  2015-03-20 14:00:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці /САІУ/ апублікавала новы даклад, у якім змяшчаецца інфармацыя аб тым, што кітайскія прадпрыемствы ў мінулым годзе ў рамках Дамовы аб патэнтнай кааперацыі падалі 25539 заявак на атрыманне патэнтаў, што на 18,7% перавышае даныя за 2013 год. Такім чынам, кітайскія кампаніі ўжо сталі адной з асноўных груп заяўнікаў на атрыманне патэнтаў у САІУ.

Як адзначаецца ў дакуменце, тэлекамунікацыйная карпарацыя Huawei ў 2014 года падала 3442 заяўкі на патэнты, стаўшы ў гэтых адносінах сусветным лідэрам. На другім месцы з 2409 заяўкамі – амерыканская кампанія Qualcomm, а на трэцім – кітайская карпарацыя ZTE з 2179 заяўкамі.

Аўтары дакладу таксама адзначаюць, што ЗША па-ранейшаму заставаліся на першым месцы ў мінулым годзе па агульнай колькасці пададзеных у рамках Дамовы аб патэнтнай кааперацыі заявак на патэнты, звярнуўшыся ў САІУ з 61492 пакетамі адпаведных дакументаў. На другім месцы – Японія з 42459 заяўкамі - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040