Намеснік начальніка Дзяржаўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі Чжан Юнлі паведаміў, што ў перыяд з 2011 па 2014 гг. у Кітаі штогод выконваліся лесапасадкі на плошчы звыш 6 млн. га.
На мерапрыемствах па пасадцы дрэў, прысвечаных Міжнароднаму дню лясоў, Чжан Юнлі сказаў, што Кітай дамогся прыкметных поспехаў у галіне аховы лясных рэсурсаў. На фоне скарачэння лясоў у глабальным маштабе на працягу больш за 30 гадоў у Кітаі захоўвалася працяглае павелічэнне лясных рэсурсаў. Кітай працягне намаганні па ахове лясной экасістэмы.
"У будучыні нашы намаганні будуць накіраваны на аднаўленне ляснога покрыва на ворных угоддзях, папярэджанне ўзнікнення пясчаных бур у Пекіне і Цяньцзіне, стварэнне лесаахоўных палос і іншыя экалагічныя праекты", – адзначыў Чжан Юнлі.
Згодна з паведамленнямі, у мерапрыемствах прынялі ўдзел каля 300 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, Міжнароднай арганізацыі па пытаннях бамбуку і ратангу, дыпламаты пасольстваў Перу, Канады, Аўстраліі, Кеніі і іншых краін, а таксама прадстаўнікі грамадскасці Пекіна. - Р -