Лі Куан Ю па-ранейшаму знаходзіцца ў крытычным стане
  2015-03-20 16:04:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першы прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Куан Ю па-ранейшаму знаходзіцца ў крытычным стане. Пра гэта паведамляецца ў сённяшняй заяве канцылярыі прэм'ер-міністра Сінгапура.

Як у ёй адзначаецца, цяперашні прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Сянь Лун падзякаваў усім за падтрымку і пажаданні хутчэйшага выздараўлення.

Экс-прэзідэнт Сінгапура Селапан Рам Натан сёння з'явіўся ў бальніцы, дзе знаходзіцца Лі Куан Ю, аднак няма пацверджання таго, што ён прыехаў туды ў сувязі з ім.

91-гадовы Лі Куан Ю, якога тут называюць "бацькам-заснавальнікам" дзяржавы, быў шпіталізаваны 5 лютага з вострай пнеўманіяй. 28 лютага канцылярыя прэм'ер-міністра паведаміла, што яго стан некалькі палепшыўся, аднак на той момант усё яшчэ ўжываліся заспакаяльныя сродкі, дыхальны апарат і антыбіётыкі.

Лі Куан Ю нарадзіўся ў верасні 1923 года, у 1959-1990 гадах ён знаходзіўся на пасадзе прэм'ер-міністра Сінгапура, затым да мая 2011 года займаў пасаду старэйшага міністра ў канцылярыі прэм'ер-міністра. Зараз ён з'яўляецца членам парламента Сінгапура. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040