Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый будзе прытрымлівацца пазіцыі "нулявой памяркоўнасці" да карупцыі
  2015-03-23 13:45:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый /АБІІ/ будзе прытрымлівацца пазіцыі "нулявой памяркоўнасці" да карупцыі, заявіў Цзінь Ліцюнь, генеральны сакратар часовага шматбаковага сакратарыята гэтай арганізацыі. Разам з гэтым, АБІІ будзе актыўна падтрымліваць фарміраванне зялёнай і нізкавугляроднай эканомікі, паведаміў Цзінь Ліцюнь на форуме па развіцці Кітая, які праходзіць у Пекіне.

Кітай прапанаваў заснаваць АБІІ ў мэтах задавальнення велізарнага попыту на фінансаванне ў інфраструктурным сектары Азіі, пры гэтым Кітай возьме на сябе больш абавязкаў для ўзмацнення кааперацыі ў азіяцкім рэгіёне, адзначыў Цзінь Ліцюнь.

Плануецца, што АБІІ стане міжнародным фінансавым інстытутам, што дае падтрымку інфраструктурным праектам ў Азіі, і, як чакаецца, будзе заснаваны ў канцы бягучага года. Зараз банк мае 27 патэнцыяльных заснавальнікаў. Днямі адпаведныя заяўкі падалі Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Італія, Люксембург і Швейцарыя. Як толькі іх заяўкі будуць ухвалены, колькасць патэнцыяльных заснавальнікаў банка дасягне 33-х. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040