У Кітаі распрацавалі новую сістэму распазнання асобы па радужнай абалонцы вока
  2015-03-24 11:21:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спецыялісты падраздзялення Кітайскага аб'яднання касмічнай навукі і прамысловасці /КАКНП/ распрацавалі сістэму распазнання асобы па радужнай абалонцы вока новага пакалення, якая здольна распазнаць чалавека менш чым за адну секунду.

Як паведамілі ў КАКНП, гэта сістэма па сваіх комплексных характарыстыках адпавядае міжнароднаму перадавому ўзроўню. У параўнанні з ужо існуючымі сістэмамі новая сістэма дзейнічае на большай адлегласці, здольна эфектыўна працаваць ва ўмовах яркага асвятлення, распазнае радужную абалонку нават праз акуляры і інш.

Гэта сістэма можа знайсці шырокае прымяненне ў аэрапортах, на вакзалах, на мытным кантролі, на стадыёнах і ў канцэртных залах, а таксама працаваць як прапускная сістэма ва ўрадавых установах і розных прадпрыемствах і арганізацыях. Апрача таго, яна можа выкарыстоўвацца пры здзяйсненні здзелак у анлайн-гандлі і г.д. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040