Кітай вітае краіны, якія жадаюць далучыцца да АБІІ
  2015-03-24 11:22:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі бок вітае краіны, якія жадаюць далучыцца да Азіяцкаага банка інфраструктурных інвестыцый /АБІІ/, супрацоўнічаць у стварэнні і функцыянаванні банка. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хун Лэй на чарговай прэс-канферэнцыі. Журналіст пацікавіўся, ці праўда, што ў мінулыя выхадныя ЗША нібыта змянілі пазіцыю ў дачыненні да АБІІ і выказалі гатоўнасць супрацоўнічаць з ім. Ці ёсць у кітайскага боку намер нарошчваць супрацоўніцтва з ЗША ў гэтым накірунку пасля таго, як яны пераконвалі сваіх саюзнікаў ўстрымацца ад далучэння да гэтага банка?

Хун Лэй адказаў, што да гэтага моманту шмат дзяржаў выказалі намер уступіць у АБІІ ў якасці краін-заснавальнікаў. Гэта азначае, што мэта АБІІ ў прасоўванні інфраструктурнага будаўніцтва і эканамічнага развіцця ў азіяцкім рэгіёне знайшла шырокі водгук ва ўсім свеце."Мы таксама падкрэсліваем неабходнасць падтрымліваць высокія стандарты ў стварэнні і функцыянаванні АБІІ, вывучаць вопыт вядучых шматбаковых фінансавых устаноў свету і забяспечыць высокую эфектыўнасць дзейнасці гэтага банка з мэтай ператварэння АБІІ ў важную платформу інфраструктурнага фінансавання і фарміравання ўзаемадапаўняльнасці з Сусветным банкам і Азіяцкім банкам развіцця", -- адзначыў дыпламат. "Мы прытрымліваемся адкрытай і інклюзіўнай пазіцыі і вітаем краіны, якія жадаюць далучыцца да АБІІ ў стварэнні і функцыянаванні банка", - запэўніў Хун Лэй. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040