Сёння ў правінцыі Ляанін да сеткі быў падлучаны энергаблок нумар тры на АЭС "Хун'яньхэ".
Будаўніцтва трэцяга энергаблока пачалося ў сакавіку 2009 года, ён на 80% складаецца з камплектуючых айчыннай вытворчасці. Трэці энергаблок абсталяваны айчыннымі тэхналогіямі CPR1000, распрацаванымі Гуандунскім аб'яднаннем атамнай энергетыкі. Гэты блок у стане забяспечыць 25% аб'ёму спажывання электрычнасці ў раёне Далянь.
Хун'яньхэская АЭС – найбуйнейшы энергетычны аб'ект у паўночна-ўсходнім Кітаі. Яе будаўніцтва пачалося ў жніўні 2007 года. Па плане, на АЭС у агульнай складанасці будзе створана шэсць энергаблокаў адзінкавай магутнасцю 1000000 кВт. Першую чаргу (4 блокі) плануецца завяршыць да канца бягучага года, пасля чаго гадавая выпрацоўка электраэнергіі на АЭС складзе 30 млрд. кВт/г. Аб'ём капіталаўкладанняў у першую чаргу будаўніцтва складзе 50 млрд. юаняў, у другую чаргу будаўніцтва – 25 млрд. юаняў. - Р -