З 2009 года ў яме №1 з пахавальнымі фігурамі тэракотавых воінаў праходзяць раскопкі. Днямі зроблена новае адкрыццё – упершыню былі знойдзены цалкам захаваныя лук і арбалет. Больш важным уяўляецца тое, што знойдзены футляр для лука, пра што ішла гаворка ў гістарычных тэкстах, але які яшчэ ніхто не бачыў. - Р -