У венгерскім музеі заўважана выкрадзеная кітайская статуя Буды
  2015-03-24 16:07:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамлення Упраўлення помнікамі матэрыяльнай культуры правінцыі Фуцзянь ад 22 сакавіка, згодна з існуючай інфармацыяй, па першапачатковым сцвярджэнні Упраўлення, "сідзячы Буда", выстаўлены ў Музеі натуральных навук Венгрыі, з'яўляецца выкрадзенай у 1995 годзе з вёскі Янчунь пасёлка Ушань павета Дацянь правінцыі Фуцзянь статуяй святога Чжангуна.

На днях у венгерскім музеі была выстаўлена тысячагадовая статуя, што па выглядзе нагадвае будыйскага настаўніка вышэйшага рангу. Яна прыцягнула ўсеагульную ўвагу з-за таго, што вельмі падобная на тую, якая была выкрадзена з павета Дацянь у правінцыі Фуцзянь.

Эксперты розных ведамстваў па помніках матэрыяльнай культуры правінцыі Фуцзянь адправіліся на расследаванне. Спецыялісты абышлі сельскіх жыхароў, сабралі рэліквіі, азнаёміліся з гістарычным матэрыялам, шляхам аналізу і параўнанняў атрымалі мноства каштоўнай інфармацыі. У адпаведнасці з атрыманымі дадзенымі, Упраўленне помнікамі матэрыяльнай культуры правінцыі Фуцзянь папярэдне пацвердзіла, што выстаўлены ў Музеі натуральных навук Венгрыі "сідзячы Буда" з'яўляецца статуяй будыйскага святога Чжангуна Люцюаня, выкрадзенага ў 1995 годзе з вёскі Янчунь пасёлка Ушань павета Дацянь правінцыі Фуцзянь.

Пасля таго, як СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што выстаўленая ў Музеі натуральных навук Венгрыі статуя будыйскага манаха, хутчэй за ўсё, з'яўляецца статуяй "святога Чжангуна Люцюаня", галандскі бок 20 сакавіка нечакана зняў з экспазіцыі помнік і ў тэрміновым парадку павёз у Галандыю. Як стала вядома, статуя "сядзячага Буды" была набытая ў 1996 годзе "законным шляхам" адным з прыватных галандскіх калекцыянераў, які адмовіўся называць сваё імя. Паводле інфармацыі Музея Дрэнтэ горада Асен, у мінулым годзе помнік выстаўляўся ў музеі каля паўгода, планавалася, што ён прастаіць у Венгрыі да 17 мая гэтага года, а затым яго адправяць у Люксембург.

Упраўленне помнікамі матэрыяльнай культуры правінцыі Фуцзянь падало просьбу ў вышэйстаячыя ведамствы аб пачатку работы па пацвярджэнні і спагнанні артэфакта.

Работнікі венгерскага музея адзначылі, што ў выпадку пацверджання крадзяжу статуі з Кітая, яны спадзяюцца, што яна будзе вернута на радзіму.

Намеснік дырэктара Інстытута міжнароднага права Кітайскага ўніверсітэта палітыкі і права прафесар Хо Чжэнсінь у інтэрв'ю газеце "Хуанцю шыбаа" 22 сакавіка заявіў, што калі паміж дзвюма краінамі ёсць дзеючы сумесны міжнародны дагавор, ажыццяўленне спагнання ў адпаведнасці з яго палажэннямі з'яўляецца самым эфектыўным і хуткім спосабам. Што тычыцца дадзенага выпадку, паміж КНР і Галандыяй няма шматбаковых або двухбаковых міжнародных пагадненняў адносна вяртання помнікаў матэрыяльнай культуры. -о-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040