У Пекіне здадзены ў пробную эксплуатацыю электрабус умяшчальнасцю да 143 чалавек
  2015-03-24 16:08:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У кітайскай сталіцы здадзены ў пробную эксплуатацыю новы электрабус даўжынёй 18 метраў і ёмістасцю да 143 пасажыраў, паведамілі ў Пекінскім аб'яднанні грамадскага транспарту.

Праект распрацоўкі электрамабіля быў зацверджаны Пекінскім камітэтам навукі і тэхнікі ў 2012 годзе. Распрацоўшчыкам электрамабіля з'яўляецца пекінская аўтамабільная кампанія Foton.

Для забеспячэння працы электрабуса прымяняецца ліцій-жалеза-фасфатны акумулятар, яго поўная зарадка патрабуе дзвюх гадзін, зарада акумулятара хапае на 100 км шляху.

Новая машына абсталявана перадавымі гукаізаляцыйнымі тэхналогіямі і тэхналогіямі зніжэння шуму. Для забеспячэння бяспекі электрамабіль абсталяваны сістэмай кантролю, з дапамогай якой кіроўца можа ў любы час даведацца пра стан работы дэталяў дынамічнай сістэмы. У выпадку ўзнікнення непаладак сістэма ў адпаведнасці з іх катэгорыямі падае сігнал, які нагадвае аб неабходнасці прыняць адпаведныя меры. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040