Дзяржсавет КНР паскорыць разгляд закона аб падатках на забруджванне навакольнага асяроддзя
  2015-03-26 16:39:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсавет КНР у сераду заявіў, што мае намер "як мага хутчэй" разгледзець праект закона аб падатках на забруджванне навакольнага асяроддзя.

Дзяржсавет прыняў план заканадаўчай работы на 2015 год на нарадзе, якая прайшла пад старшынствам прэм'ера Лі Кэцяна.

Паводле заявы, распаўсюджанай па выніках нарады, эканамічнае кіраванне, сацыяльнае і культурнае развіццё, а таксама ўрадавыя рэформы стануць прыярытэтнымі напрамкамі работы Дзяржсавета.

Праект закона аб падатках на забруджванне навакольнага асяроддзя, згодна з якім вінаватыя забруджвання павінны абкладацца падаткам, быў перададзены на разгляд Дзяржсавета ў лістападзе мінулага года. Законапраект будзе прадстаўлены заканадаўчаму органу толькі пасля адабрэння Дзяржсаветам.

Спецыяліст па пытаннях навакольнага асяроддзя Бюро дарадцаў Дзяржсавета КНР Сунь Юхай раней у гэтым месяцы паведаміў агенцтву Сіньхуа, што ў адпаведнасці з законапраектам падаткам будуць абкладацца выкіды дыяксіду серы, аксідаў азоту, аманійнага азоту і дробнага пылу, а таксама дзейнасць, вынікам якой стала павышэнне хімічнага спажывання кіслароду - ключавога паказчыка якасці вады.

Як чакаецца, падатак дапаможа кантраляваць прадпрыемствы, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе і фінансаваць мерапрыемствы па ахове экалогіі.

Акрамя таго, узмоцнена распрацоўваюцца заканадаўчыя акты, якія рэгулююць ўрадавыя інвестыцыі, даступнае гарадское жыллё, сельскагаспадарчую ірыгацыю і кіраванне прапіскай, гаворыцца ў заяве.

На пасяджэнні Дзяржсавет запэўніў, што ўрад прыкладзе намаганні для прадухілення перавагі палітыкі над законам.

Урад таксама скароціць колькасць нарматыўных дакументаў, прынятых міністэрствамі і камітэтамі Дзяржсавета, і абмяжуе ўрадавыя санкцыі, адзначаецца ў заяве. Дзяржсавет таксама правядзе дбайную праверку дзеючых і адменіць састарэлыя палажэнні.

-0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040