Аб'ём сродкаў на рахунках укладчыкаў электроннага інвестыцыйнага фонду "Юйэбаа" склаў 578,9 млрд. юаняў
  2015-03-26 16:40:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Да канца 2014 года аб'ём сродкаў на рахунках укладчыкаў электроннага інвестыцыйнага фонду "Юйэбаа" склаў 578,9 млрд. юаняў. Пра гэта гаворыцца ў гадавой зводцы аб гаспадарчай дзейнасці ў 2014 годзе, апублікаванай кітайскай фондавай кампаніяй "Цяньхун".

Паводле справаздачы, да канца мінулага года колькасць абанентаў анлайнавага фінансавага механізму па кіраванні асабістым і сямейным дабрабытам "Юйэбаа" ўзрасла да 185 млн. чалавек. За ўвесь мінулы год "Юйэбаа" даў укладчыкам даходы ў памеры 24 млрд. юаняў.

Летась у Кітаі адзначалася прыкметнае зніжэнне працэнтнай стаўкі па гадавых укладах, што прывяло да паступовага падзення ўзроўню даходнасці валютных фондаў. Узровень гадавой даходнасці такіх фінансавых прадуктаў, як "Юйэбаа", панізіўся да 4,5%. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040