Наспеў момант для стварэння зоны свабоднага гандлю АЦР – даклад Бааоскага азіяцкага форуму-2015
  2015-03-27 16:53:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Момант для стварэння зоны свабоднага гандлю Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна ўжо наспеў. Такога меркавання прытрымліваюцца аўтары даклада "Канкурэнтаздольнасць Азіі-2015", распаўсюджанага ў рамках Бааоскага азіяцкага форуму-2015.

Яны аргументуюць сваю выснову перш за ўсё зменлівай сусветнай эканамічнай сістэмай. З кожным днём узмацняецца роля эканомік з рынкам, які фарміруецца, як рухавіка росту сусветнай эканомікі. Гэта тычыцца, у прыватнасці, АЦР, дзе Кітай і краіны АСЕАН нарошчваюць свой эканамічны патэнцыял, скарачаючы разрыў з развітымі краінамі. "Гэта заклала трывалую базу для пачатку стварэння ЗСГ АЦР", – адзначаецца ў дакладзе.

Аўтары перакананы, што ва ўмовах, калі ўвесь свет пераасэнсоўвае дзейсную міжнародную гандлёвую сістэму ў сувязі з абвастрэннем у апошнія гады праблемы пратэкцыянізму, краіны АцР аб'ядноўвае разуменне неабходнасці пабудовы больш дасканалай шматбаковай гандлёвай сістэмы.

З авышэннем ступені эканамічнай інтэграцыі ў АЦР, на думку экспертаў, рэгіёну патрэбна ЗСГ у якасці інстытуцыйнай гарантыі. На сапраўдны момант АЦР – гэта больш за палову сусветнай эканомікі, яго доля ў сусветным гандлі складае 46 працэнтаў. Створаныя ў АЦР зоны свабоднага гандлю ў двухбаковым, шматбаковым або субрэгіянальным фармаце могуць у пэўнай ступені ўяўляць сабой арганізацыйныя рамкі для фарміравання агульнарэгіянальнай ЗСГ, адзначаецца ў дакладзе. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040