Кітайская эканоміка мае вялікі патэнцыял развіцця – Сі Цзіньпін
  2015-03-28 13:28:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Кітайская эканоміка з'яўляецца ўстойливай і мае вялікі патэнцыял развіцця, які дае дастатковую прастору для рэалізацыі палітычных мер, заявіў у сваім выступленні старшыня КНР Сі Цзіньпін на цырымоніі адкрыцця штогадовай нарады Бааоскага азіяцкага форуму-2015, якая прайшла ў суботу ў правінцыі Хайнань на поўдні Кітая.
Кітай імпартуе тавары на суму звыш 10 трлн. долараў у бліжэйшыя пяць гадоў. "Кітайская эканоміка працягне прыносіць яшчэ больш магчымасцяў для гандлю, росту, інвестыцый і супрацоўніцтва іншым краінам у Азіі і за яе межамі", – адзначыў Сі Цзіньпін.
Старшыня КНР заявіў, што падчас пошуку шляху захавання бяспекі Азія павінна адкінуць менталітэт халоднай вайны і стварыць новую канцэпцыю бяспекі: "У мэтах стварэння супольнасці з агульным лёсам мы павінны імкнуцца да агульнай, кааператыўнай і ўстойлівай бяспекі". Кітай будзе працаваць над развіццём міжнародных адносін узаемавыгаднага супрацоўніцтва новага тыпу і заўсёды будзе непахіснай сілай, якая выступае за мір і агульнае развіццё.
Кітай будзе рашуча прасоўваць сістэму рэгіянальнага фінансавага супрацоўніцтва і развіваць платформу для абменаў і супрацоўніцтва паміж фінансавымі інстытутамі Азіі, таксама будзе прасоўваць скаардынаванае ўзаемадзеянне паміж Азіяцкім банкам інфраструктурных інвестыцый і такімі шматбаковымі фінансавымі інстытутамі, як Азіяцкі банк развіцця і Сусветны банк, заявіў кіраўнік дзяржавы.
Дэвіз сёлетняй нарады – "Новая будучыня Азіі: крок да супольнасці з агульным лёсам". - Р -
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040