Кітай вітае рашэнне Даніі і Аўстраліі далучыцца да АБІІ
  2015-03-30 11:02:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведамілі ў Міністэрстве фінансаў КНР, Данія 28 сакавіка афіцыйна абвясціла аб рашэнні далучыцца да Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый /АБІІ/ як краіна-заснавальнік і накіравала кітайскаму боку адпаведны ліст. Аўстралія таксама афіцыйна паведаміла аб рашэнні далучыцца да АБІІ і падала адпаведнае пісьмовае пацвярджэнне.

У кітайскім фінансавым ведамстве адзначылі, што Кітай вітае рашэнне Даніі і Аўстраліі. КНР у якасці старшыні нарады галоўных прадстаўнікоў краін-заснавальнікаў АБІІ ў адпаведнасці з прадугледжанай шматбаковай працэдурай запытвае меркаванні іншых краін-заснавальнікаў АБІІ. Пры ўмове паспяховага разгляду гэтага пытання Данія і Аўстралія змогуць афіцыйна набыць статус краін-заснавальнікаў АБІІ 12 і 13 красавіка адпаведна. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040