У нядзелю ў Хайнаньскім універсітэце прайшла акцыя па прапагандзе прафілактыкі і барацьбы з сухотамі і СНІДам, на якой прысутнічалі першая лэдзі Кітая, пасол добрай волі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па сухотах і СНІДу Пэн Ліюань і старшыня амерыканскага Фонду Біла і Мелінды Гейтс Біл Гейтс.
Перад пачаткам акцыі Пэн Ліюань правяла сустрэчу з Білам Гейтсам. Яна станоўча ацаніла ўклад фонду, які ён узначальвае, ва ўмацаванне здароўя чалавецтва і прасоўванне супрацоўніцтва з Кітаем у сферы аховы здароўя і выказала спадзяванне на далейшую актывізацыю супрацоўніцтва гэтага фонду з Кітаем.
Затым Пэн Ліюань з гасцямі прысутнічалі на класнай гутарцы на тэму "Зберагчы сябе ад СНІДу". На ёй таксама быў паказаны дабрачынны кароткаметражны фільм аб праблеме дыскрымінацыі ВІЧ-інфіцыраваных, у здымках якога прыняла ўдзел Пэн Ліюань.
Акцыя па прапагандзе прафілактыкі і барацьбы з сухотамі і СНІДам у навучальных установах стартавала ў Дзень барацьбы са СНІДам 2014 года ў Пекінскім універсітэце. На дадзены момант акцыя прайшла ў трох ВНУ краіны. 0-