Інтэрнэт-эканоміка можа ў бліжэйшыя гады перасягнуць сектар нерухомасці па долі ў эканоміцы Кітая
  2015-03-30 16:32:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Існуе высокая верагоднасць таго, што інтэрнэт-эканоміка ў бліжэйшыя гады перасягне сектар нерухомасці па долі ў эканоміцы Кітая. Такое меркаванне выказаў галоўны стратэг інвестыцыйнага аддзела кампаніі "Голдман Сакс" Ха Цзімін.

Кітайская эканоміка знаходзіцца пад ціскам фактараў, якія падштурхоўваюць тэмпы росту да зніжэння, што, па словах Ха Цзіміна, відавочна, калі меркаваць па бягучых паказчыках. Унутры краіны адбываецца зніжэнне інвестыцый – як тых, галоўнай крыніцай фінансавання якіх выступае ўрад, так і ўкладанняў у сферу нерухомасці. А за межамі краіны, адзначыў ён, па-ранейшаму вялікага аптымізму не выклікае сітуацыя з попытам на міжнародных рынках і, такім чынам, з экспартам. На гэтым фоне "выйсці сёлета на вызначаны рост каля 7 працэнтаў – задача нялёгкая", падкрэсліў ён.

Ха Цзімін не выключае, што для захавання ўстойлівых тэмпаў эканамічнага росту ўрад пойдзе на новае паслабленне грашова-крэдытнай палітыкі. Паказчыкі за першы квартал 2015 года, якія стануць вядомы ў пачатку красавіка, хутчэй за ўсё прадэманструюць узмацненне ціску на эканоміку, даючы падставы меркаваць пра магчымасць далейшага зніжэння працэнтных ставак і нормы абавязковых банкаўскіх рэзерваў.

Тэмпы росту будуць запавольвацца, але яго якасць будзе паляпшацца. І гэта паляпшэнне будзе больш адчувальна ў бліжэйшыя 5-10 гадоў, мяркуе эканаміст. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040