У Кітаі паспяхова запушчаны спадарожнік новага пакалення навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу"
  2015-03-31 11:35:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

30 сакавіка ў 21:52 з Січанскага касмадрома на паўднёвым захадзе Кітая з дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн-3В" запушчаны і выведзены на прызначаную арбіту спадарожнік новага пакалення для кітайскай глабальнай сістэмы навігацыі "Бэйдоу".

Запушчаны спадарожнік з'яўляецца 17-м спадарожнікам сістэмы "Бэйдоу". Яго паспяховы запуск і выхад на прызначаную арбіту азначае старт рэалізацыі плана пашырэння ахопу сістэмы "Бэйдоу" на ўсю планету.

З яго дапамогай будуць праведзены выпрабаванні новай сістэмы навігацыйнага сігналу і міжспадарожнікавай сувязі для прадастаўлення даных.

Сістэма "Бэйдоу" – глабальная навігацыйная сістэма, сумяшчальная з іншымі аналагамі. Яна заклікана прадастаўляць шматпланавыя паслугі для транспарту, марскога рыбалавецкага промыслу, гідралагічнага маніторынгу, прагназавання надвор'я, геадэзічных здымак, супрацьпажарнай службы, мабільнай навігацыі і г.д.

"Бэйдоу" стабільна працуе з моманту ўвядзення ў эксплуатацыю ў 2011 годзе. Сістэма ахопіць усю планету да 2020 года. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040