Стратэгія "пояс і шлях" адкрывае прастору для азіяцка-еўрапейскага супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы
  2015-03-31 11:36:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўная стратэгія "пояс і шлях" (эканамічны пояс Шаўковага шляху і марскі Шаўковы шлях 21-га стагоддзя) адкрывае велізарную прастору для паглыблення супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы паміж Кітаем і іншымі краінамі. Яскравым прыкладам гэтага з'яўляецца 2-гі азіяцка-еўрапейскі кірмаш сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання.

Падчас двухдзённага кірмашу, які прайшоў ў г.Урумчы (адміністрацыйны цэнтр Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, Паўночна-Заходні Кітай), заключаны здзелкі на агульную суму 6,25 млрд. юаняў.

Намеснік начальніка Дэпартамента камерцыі ўрада Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Ян Кайсінь адзначыў, што ў апошнія гады Сіньцзян і краіны Цэнтральнай Азіі разгортваюць супрацоўніцтва ў розных галінах. Паводле яго слоў, рэалізацыя стратэгіі "пояс і шлях" спрыяе выхаду кітайскіх прадпрыемстваў на сусветны рынак.

Эксперты мяркуюць, што Сіньцзян павінен прыкладаць намаганні да больш хуткай рэалізацыі будаўніцтва паказальных зон сельскагаспадарчага супрацоўніцтва Кітай-Казахстан, Кітай-Туркменістан і Кітай-Таджыкістан, а таксама да актывізацыі супрацоўніцтва ў распаўсюджанні сельгасмашын паміж Кітаем і Таджыкістанам, агратэхнічнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Кыргызстанам, каб гэтыя праекты змаглі стаць паказальнымі.

2-гі азіяцка-еўрапейскі кірмаш сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання прыцягнуў увагу каля 300 удзельнікаў з краін Цэнтральнай Азіі. Адначасова ў рамках кірмашу прайшоў 1-ы кірмаш транснацыянальных закупак сельскагаспадарчай прадукцыі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040