У Кітаі апублікаваны дакумент, накіраваны на спыненне ўмяшання кіруючых кадраў у судовую дзейнасць
  2015-03-31 16:31:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канцылярыя ЦК КПК і Канцылярыя Дзяржсавета КНР на днях сумесна апублікавалі "Палажэнні аб пратакаляванні, данясенні і прыцягненні да адказнасці кіруючых кадраў за ўмяшанне ў судовую дзейнасць і ў разгляд канкрэтных судовых спраў". Гэты дакумент накіраваны на спыненне такога ўмяшання з боку кіруючых кадраў і забеспячэнне законнага незалежнага і справядлівага судаводства.

Згодна з ім, супрацоўнікі судовых органаў павінны падрабязна і праўдзіва занасіць у пратакол ўсе факты ўмяшання ў судовую дзейнасць кіруючых кадраў. Раз у квартал яны павінны праводзіць абагульняючы аналіз такіх выпадкаў і перадаваць дадзеныя палітыка-юрыдычнай камісіі пры партыйным органе на адпаведным узроўні або вышэйстаячым судовым інстанцыям.

У Палажэннях таксама тлумачыцца, якое менавіта ўмяшальніцтва з боку кіруючых кадраў лічыцца парушэннем. Напрыклад, паручыцельства і хадайніцтва за аднаго з удзельнікаў працэсу на любым з этапаў судаводства, патрабаванне да вядучага справу супрацоўніка або ўстановы пра асабістую сустрэчу з удзельнікам працэсу або яго адвакатам і іншыя віды аказання ціску і перавышэння службовых паўнамоцтваў.

У дакуменце падкрэсліваецца, што ў выпадку, калі такое ўмяшанне з боку кіруючых кадраў прывяло да наступстваў або негатыўна паўплывала на судовы працэс, яны падвергнуцца дысцыплінарнаму спагнанню або крымінальнаму праследаванню, калі ў іх дзеяннях ёсць састаў злачынства. Таксама прадугледжваецца дысцыплінарная адказнасць супрацоўнікаў судовых органаў, якія не пратакалююць выпадкі ўмяшання кадраў у іх дзейнасць або робяць гэта недакладна.

Стварэнне сістэмы пратакалявання, данясення і прыцягнення да адказнасці кіруючых кадраў за ўмяшанне ў судовую дзейнасць і ў разгляд канкрэтных судовых спраў было адной з галоўных задач, абвешчаных на Чацвёртым пленуме ЦК КПК 18-га склікання. Гэта важная мера, накіраваная на рэалізацыю прынцыпу кіравання дзяржавай на аснове вяршэнства закона і забеспячэнне законнага, незалежнага і справядлівага судаводства. 0-

  

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040