Другая група кітайцаў у складзе 449 чалавек эвакуіравана з Емена ў Джыбуці
  2015-04-01 14:28:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Другая група кітайцаў у складзе 449 чалавек, эвакуіраваных з Емена, прыбыла ў порт Джыбуці на ваенным караблі ВМС Кітая. На гэты час у Джыбуці з Емена дастаўлены ў агульнай складанасці 571 грамадзянін Кітая. Пасля яны пры дапамозе пасольства Кітая ў гэтай краіне вернуцца на радзіму.

Як сказаў пасол Кітая ў Джыбуці Фу Хуацяа, больш за 260 з гэтых эвакуіраваных людзей вернуцца на радзіму на камерцыйных самалётах вечарам 31 сакавіка і раніцай 1 красавіка. Астатнія будуць адпраўлены на радзіму па сваім жаданні.

Нагадаем, што з пачатку бягучага года сітуацыя з бяспекай у Емене моцна пагоршылася, для забеспячэння бяспекі кітайскіх грамадзян і іх маёмасці кітайскі ўрад прыняў рашэнне правесці аперацыю па эвакуацыі кітайцаў з Емена. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040