Самая строгая сістэма кантролю за выкарыстаннем водных рэсурсаў распаўсюдзіцца на 31 адзінку правінцыйнага ўзроўню Кітая
  2015-04-01 14:31:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Самая строгая сістэма кантролю за выкарыстаннем водных рэсурсаў, якая стала ўводзіцца ў Кітаі ў мінулым годзе, распаўсюдзіцца на 31 правінцыю, аўтаномны раён і горад цэнтральнага падпарадкавання. Пра гэта паведаміў начальнік дэпартамента водных рэсурсаў Міністэрства воднай гаспадаркі КНР Чэнь Мінчжун.

Уведзеная ў мінулым годзе новая сістэма кантролю за выкарыстаннем водных рэсурсаў, якая лічыцца самай строгай у гісторыі, летась ужо дала відавочны эфект. Напрыклад, агульны аб'ём спажывання вады ў краіне склаў 618,3 млрд. кубаметраў і апынуўся ў рамках усталяванай нормы. Мяркуючы па эфектыўнасці водакарыстання, расход вады на 10 тыс. юаняў дабаўленага кошту прамысловай прадукцыі ў 2014 годзе склаў 67 кубаметраў і знізіўся на 24,4% у параўнанні з 2010 годам, каэфіцыент эфектыўнага водакарыстання для арашэння палёў склаў 0,523, каэфіцыент адпаведнасці стандартам якасці вады ў пэўных вадаёмах дасягнуў 63%, паведаміў Чэнь Мінчжун. "У бягучым годзе кантроль будзе ажыццяўляцца ў больш шырокай сферы і ў больш строгай ступені," – дадаў ён.

Ва ўсіх раёнах краіны будзе праводзіцца выбарачная праверка. Больш за тое, кантроль будзе ажыццяўляцца з улікам мясцовых умоў кожнай правінцыі. Напрыклад, у паўночнай частцы краіны, дзе адчуваецца недахоп водных рэсурсаў, упор будзе пастаўлены на зберажэнне вады шляхам павышэння долі паказчыка эфектыўнасці водакарыстання. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040