Другі пілот самалёта А320, які разбіўся, у свой час пакутаваў на сур'ёзную дэпрэсію
  2015-04-01 16:22:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Авіякампанія "Germanwings" у аўторак апублікавала заяву, у якой паведаміла, што другі пілот самалёта А320, які разбіўся, Андрэас Лубітц у свой час паведаміў інстытуту авіяцыі, дзе ён вучыўся, пра тое, што раней пакутаваў на сур'ёзную дэпрэсію.

У заяве адзначаецца, што авіякампанія "Germanwings" прадставіла пракуратуры горада Дзюсэльдорф дадатковыя матэрыялы, уключаючы электронныя лісты А. Лубітца. У 2009 годзе, калі той вучыўся ў інстытуце авіяцыі, ён паведаміў інстытуту пра тое, што раней "пакутаваў на сур'ёзную дэпрэсію". Адначасова з гэтым ён прадставіў інстытуту медыцынскія доказы, якія дазволілі яму працягнуць навучанне.

У заяве паведамляецца, што ў інстытуце ён на некалькі месяцаў прыпыніў сваю вучобу. Пасля медыцынскі агляд адзначыў яго "прыдатнасць да палётаў".

Пракурор горада Дзюсэльдорф у панядзелак пацвердзіў, што некалькі гадоў таму А. Лубітц праходзіў лячэнне з-за суіцыдальных схільнасцяў, аднак прыкмет таго, што ён мог здзейсніць самагубства або праявіць агрэсію ў адносінах да навакольных, падчас апошніх візітаў да лекараў зафіксавана не было.

Пракурор французскага Марсэля Брыс Рабэн 26 сакавіка заявіў, што падчас крушэння нямецкага самалёта А320 у кабіне знаходзіўся толькі другі пілот, які адмовіўся адкрыць дзверы камандзіру паветранага судна. Другі пілот, відавочна, меў намер знішчыць самалёт, аднак пакуль нельга расцэньваць дадзеную катастрофу як тэракт. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040