Кітайцы ў мінулым годзе патрацілі на пакупкі ў інтэрнэт-крамах замежных краін звыш 1,5 млрд. долараў
  2015-04-01 16:23:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія грамадзяне ў мінулым годзе патрацілі на пакупкі ў інтэрнэт-крамах замежных краін звыш 1,5 млрд. долараў. Пра гэта сведчыць даклад, апублікаваны Дзяржупраўленнем валютнага кантролю КНР.

Транснацыянальная электронная камерцыя становіцца новай крыніцай росту знешняга гандлю Кітая. Даныя паказваюць, што летась аплатнымі сістэмамі былі аформлены транснацыянальныя аплатныя аперацыі на агульную суму 1,7 млрд. долараў, на долю аплаты ў замежнай валюце даводзілася 88,5%.

Да канца 2014 года 22 сістэмы электронных плацяжоў Кітая атрымалі ліцэнзію на ажыццяўленне трансгранічных валютных плацяжоў. На думку валютнага рэгулятара, перад айчыннымі аплатнымі сістэмамі стаіць задача па асваенні экспартнага рынку за мяжой і прыцягненні замежных спажыўцоў да пакупак у кітайскіх інтэрнэт-крамах. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040