У аэрапорце горада Тайнань сёння здзейснілі вымушаную пасадку два знішчальнікі F-18 узброеных сіл ЗША. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў ваенных структурах і ведамстве па пытаннях грамадзянскай авіяцыі Тайваня.
Вайсковыя крыніцы не ўдакладнілі, якія заданні выконвалі амерыканскія самалёты да гэтага і чаму менавіта Тайвань быў выбраны ў якасці месца для здзяйснення пасадкі. Яны толькі адзначылі, што амерыканскі бок накіруе спецыялістаў для рамонту знішчальнікаў. --0--