На працягу трох месяцаў з 1 красавіка пад поўнай забаронай будзе знаходзіцца рыбная лоўля на рэках Янцзы і Чжуцзян. Часткова, на верхнім участку Янцзы да гідравузла Гэчжоўба, забарона на лоўлю пачала дзейнічаць яшчэ з другой дэкады лютага, паведамілі ў профільнай канцылярыі Міністэрства сельскай гаспадаркі КНР.
У рамках забароны ведамства плануе правесці тры маштабныя кампаніі. Да праверак у адпаведных акваторыях падлягаюць 12 рэгіёнаў: Цзянсу, Гуансі, Хунань, Гуйчжоу, Юньнань, Гуандун, Сычуань, Чунцін, Хубэй, Аньхой, Цзянсу і г.Шанхай. Галоўная задача – спыненне прымянення забароненых прылад лоўлі і вядзення промыслу рыб з парушэннямі.
З 9 красавіка па 30 чэрвеня такую ж кампанію, але з акцэнтам на шанхайскім участку Янцзы, правядуць органы рыбалоўнага кантролю Шанхая, правінцый Цзянсу і Чжэцзян у цесным узаемадзеянні з сіламі марской паліцыі, службамі па марскіх справах і органамі грамадскай бяспекі.
Апрача таго, падчас дзеяння забароны плануецца масавы выпуск малькоў у Янцзы і Чжуцзян. Для забеспячэння эфектыўнасці падобных мер, накіраваных на аднаўленне водных біярэсурсаў і воднай экасістэмы, будзе ажыццяўляцца ўзмоцненая праверка выканання забароны на рыбную лоўлю.
Прадугледжваецца прадастаўленне дзяржаўнай дапамогі рыбакам, якіх закране ўведзеная забарона.
Сезонная забарона на лоўлю рыбы ўводзіцца на Янцзы 14-ы год запар, на рацэ Чжуцзян – 5-ы год. Гэты крок вельмі неабходны для прадухілення далейшай дэградацыі водных біярэсурсаў, адзначыў акадэмік Акадэміі навук Кітая, спецыяліст у галіне прэснаводных рыб Цаа Вэньсюань. Пажадана на наступным этапе перайсці да забароны на працягу года і даць магчымасць басейну Янцзы "адпачыць", сказаў ён. - Р -