Кітайцы аддаюць перавагу выдаткаваць грошы ў замежных інтэрнэт-крамах
  2015-04-02 17:06:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія грамадзяне ў мінулым годзе выдаткавалі на пакупкі ў інтэрнэт-крамах замежных краін звыш 1,5 млрд. дол. ЗША. Пра гэта сведчыць даклад, апублікаваны 31 сакавіка Дзяржаўным упраўленнем валютнага кантролю КНР.

Згодна з дакладам, у лістападзе і снежні 2014 года, у сезон распродажаў у заходніх краінах выдаткі кітайцаў на пакупкі ў іх інтэрнэт-крамах два месяцы запар перавышалі 200 млн. дол. ЗША.

Транснацыянальная электронная камерцыя становіцца новай крыніцай росту знешняга гандлю Кітая. Інфармацыя ўпраўлення паказвае, што ў 2014 годзе аплатнымі сістэмамі былі аформленыя транснацыянальныя аплатныя аперацыі на агульную суму 1,7 млрд. дол. ЗША, на долю аплаты ў замежнай валюце даводзілася 88,5 прац.

Да канца 2014 года 22 сістэмы электронных плацяжоў Кітая, у тым ліку Alipay, Tenpay, Yeepay і "Лакала", атрымалі ліцэнзію на ажыццяўленне трансгранічных валютных плацяжоў. На думку валютнага рэгулятара, перад айчыннымі аплатнымі сістэмамі стаіць задача па асваенні экспартнага рынку за мяжой і прыцягненню замежных спажыўцоў да пакупак у кітайскіх інтэрнэт-крамах.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040