Супрацоўнікі некалькіх ведамстваў правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай), якія займаюцца аховай водна-балотных угоддзяў, дзікіх жывёл і Ханкайскага запаведніка, раскідалі тону збожжавых у якасці корму для пералётных птушак, што насяляюць зараз басейн возера Ханка.
Кармленне пералётных птушак у басейне возера Ханка мае важнае значэнне для аховы запаведніка, адзначыў спецыяліст па водна-балотных угоддзях Інстытута дзікіх жывёл Паўночна-ўсходняга лесагаспадарчага ўніверсітэта Юй Хунсянь.
Басейн возера Ханка – натуральны, але тут таксама жывуць людзі. Адсюль і ўзнікае "барацьба за ежу" паміж людзьмі і птушкамі. Бывалі выпадкі, калі пералётныя птушкі з'ядалі сельскагаспадарчыя расліны, і пацярпелыя сяляне часта прымалі меры не на карысць птушак, нагадаў ён. У гэтай сувязі ў 2014 годзе пры дапамозе цэнтральнага ўрада на некаторых важных водна-балотных угоддзях Кітая, у тым ліку і ў Ханкайскім запаведніку, пачаў праводзіцца эксперымент па кампенсацыі шкоды мясцовым жыхарам для забеспячэння экалагічнай эфектыўнасці, паведаміў намеснік начальніка лесагаспадарчага ведамства правінцыі Хэйлунцзян Ян Кэцзе.
Як стала вядома, летась з цэнтральнага бюджэту запаведніку было выдзелена 40 млн. юаняў. У прыватнасці, вялікая частка гэтых грашовых сродкаў выдаткавана мясцовым сялянам для закупкі сельскагаспадарчых раслін, некаторая сума – на набыццё збожжавых для кармлення пералётных птушак, астатняя частка выкарыстоўвалася для паляпшэння навакольнага асяроддзя ў запаведніку.
Запаведнік на возеры Ханка ў 1997 годзе далучыўся да сеткі найважнейшых жураўліных рэзерватаў ў Паўночна-Усходняй Азіі, а ў 2001 годзе – да Рамсарскай канвенцыі аб водна-балотных угоддзях. Штогод праз возера пералятае звыш 1,5 млн. асобін больш за 290 відаў пералётных птушак. - Р -