Кітай актыўна выказваецца на шматбаковых пляцоўках – Блакітная кніга
  2015-04-03 10:45:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па меры значнага ўздыму свайго міжнароднага статусу Кітай актыўна выказваецца на шматбаковых пляцоўках. Такое меркаванне аўтараў Блакітны кнігі па пытаннях дыпламатыі Кітая і міжнароднай кан'юнктуры, якую выпусціла Кітайская акадэмія па вывучэнні міжнародных праблем.

Як адзначаецца ў Блакітны кнізе, кітайская дыпламатыя "на сваім полі" ў 2014 годзе дасягнула бліскучых поспехаў. Так, Кітай летась правёў саміт Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі і чарговы саміт АЦЭС ў Пекіне. Пры гэтым Кітай прыняў актыўны ўдзел у шматбаковых дыпламатычных мерапрыемствах і стварыў больш цесныя партнёрскія адносіны з іншымі краінамі. Кітайская ініцыятыва стварэння "пояса і шляху" ахоплівае вялікую колькасць рэгіёнаў свету.

Галоўны рэдактар Блакітны кнігі, намеснік начальніка Кітайскай акадэміі па вывучэнні міжнародных праблем Чжуань Цзунцзэ адзначыў, што Кітай па-ранейшаму будзе засяроджваць увагу на тэматыцы міру і развіцця і актыўна ажыццяўляць канцэпцыю дыпламатыі дзяржавы з кітайскай спецыфікай. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040