Дзяржава будзе клапаціцца пра пажылых людзей, у якіх толькі адно дзіця
  2015-04-03 14:37:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У мэтах вырашэння праблемы павелічэння колькасці сталага насельніцтва Кітай плануе распрацаваць новы метад па падзеле адказнасці па догляду за пажылымі людзьмі, у якіх толькі адно дзіця. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным у чацвер органамі аховы здароўя Кітая.

У мэтах палягчэння вялікага ціску, з якім сутыкаецца "пакаленне аднаго дзіцяці", Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя і планавага дзетанараджэння КНР плануе запусціць пілотную праграму па пошуку кваліфікаванага персаналу, здольнага прадаставіць грамадству медыцынскія паслугі.

Паводле паведамлення, догляд, ахова здароўя, суправаджэнне і хуткая дапамога, будуць прыярытэтна прадастаўлены сем'ям з фінансавымі цяжкасцямі і ляжачымі пажылымі.

Пілотная праграма ахопіць 37 супольнасцяў і арганізацый, у тым ліку, у пекінскім раёне Січэн і ў горадзе Вэйфан правінцыі Шаньдун / Усходні Кітай /. Плануецца распрацаваць новыя метады прадастаўлення ўрадавых паслуг і стварыць установы па догляду за састарэлымі.

Палітыка планавага дзетанараджэння была ўпершыню ўведзена ў Кітаі ў канцы 1970-х гадоў. Яна накіравана на ўтрыманне росту насельніцтва з дапамогай абмежавання нараджальнасці большасці гарадскіх пар, якім дазвалялася мець толькі адно дзіця. Абмежаванне не было аслаблена дагэтуль.

Да цяперашняга часу першае пакаленне сем'яў з адным дзіцем ужо пачало сутыкацца з праблемай адказнасці па догляду за сваімі бацькамі. Ім даводзіцца знаходзіць баланс паміж доглядам за пажылымі людзьмі і працай. Гэта ціск становіцца ўсё больш відавочным і можа адбіцца на нацыянальнай эканоміцы. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040