У Кітаі інфармацыя пра недастойныя паводзіны турыстаў будзе старанна захоўвацца да двух гадоў. Распараджэнне аб гэтым ужо накіравана ў турыстычныя ведамствы правінцыйнага ўзроўню, паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне КНР па справах турызму.
Збіраць факты парушэнняў грамадскага парадку ў транспарце, нанясення шкоды помнікам культуры і гісторыі, удзелу ў азартных гульнях і прастытуцыі прапануецца турыстычным дэпартаментам на месцах, у асноўным з паведамленняў СМІ і скаргаў.
У распараджэнні таксама адзначаецца, што пасля атрымання сігналу аб парушэнні кампетэнтныя органы павінны апавясціць парушальніка і прапанаваць яму пакрыць шкоду. У выпадку неабходнасці зацікаўленыя ведамствы маюць права звярнуцца ў праваахоўныя органы, памежную службу, дарожную паліцыю. За парушальнікам пакідаецца права апратэставаць абвінавачанне.
Распараджэнне носіць часовы характар. - Р -