Старшыня КНР Сі Цзіньпін ў аўторак заклікаў кітайскую моладзь развіваць дух Алімпійскага руху, прымаць актыўны ўдзел у спартыўна-аздараўленчых мерапрыемствах, каб унесці свой належны ўклад у вялікае адраджэнне кітайскай нацыі.
7 красавіка ў Нанкіне, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай), адбылася цырымонія падвядзення вынікаў 2-й моладзевай Алімпіяды і ўзнагароджання асоб і калектываў, якія вызначыліся. У сваім указе у адрас гэтай цырымоніі Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць абагульняць вопыт, перадаваць і развіваць пакінутае пасля Нанкінскай моладзевай Алімпіяды каштоўнае багацце, а таксама ўдзяляць павышаную ўвагу спартыўнай працы сярод моладзі і падлеткаў.
Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у сваім указе заклікаў працягваць развіваць дух моладзевай Алімпіяды, выхоўваць магутнае і свежае падмацаванне для росквіту і прагрэсу дзяржавы.
Другая летняя моладзевая Алімпіяда прайшла ў Нанкіне з 16 па 28 жніўня 2014 года. Гэта яшчэ адно важнае спартыўнае мерапрыемства, праведзенае ў Кітаі пасля Пекінскай Алімпіяды-2008. 0-