Практычна ва ўсіх катэгорыях імпартнага харчавання выяўляюцца "праблемныя" прадукты, якія не адпавядаюць кітайскім патрабаванням да якасці і бяспекі, а "лідарам" сярод іх з'яўляюцца мучныя кандытарскія вырабы. Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне тэхнічнага і каранціннага кантролю за якасцю тавараў, якое апублікавала ў аўторак Белую кнігу, прысвечаную вынікам праверак, што прайшлі ў 2014 годзе.
Акрамя кандытарскіх вырабаў у першую дзясятку, як адзначаецца ў дакуменце, увайшлі напоі, збожжавыя і вырабы з іх, цукар, малочныя прадукты, алкаголь, прыправы, аквапрвдукцыя, гатовая харчовая прадукцыя і арэхі.
У 2014 годзе Кітай імпартаваў харчовыя тавары на агульную суму 48,24 млрд. дол. ЗША, што, згодна даным дзяржупраўлення, у 5,2 раза перасягнула паказчыкі 10-гадовай даўніны, то бок сярэднегадавы рост склаў 17,6 працэнтаў.
Такі імклівы рост імпарту і ўзмацненне кантролю з боку органаў, якія адказваюць за якасць і бяспеку тавараў, прызнаюцца асноўнымі з фактараў, што спрыяюць павелічэнню выпадкаў выяўлення "праблемных" прадуктаў.
Як паведамляецца, у 2014 годзе сярод харчовай прадукцыі, пастаўленай з 79 краін і рэгіёнаў, былі выяўлены 3503 партыі, што не адпавядаюць кітайскім патрабаванням, аб'ём і кошт якіх склалі 24 тыс. тон і 32.68 млн. дол. адпаведна. У параўнанні з папярэднім годам гэтыя тры лічбы ўзраслі, адпаведна, на 61,9, 209,1 і 37,9 працэнта. Гэтыя прадукты былі альбо вернуты, альбо знішчаны ў адпаведнасці з дзеючай міжнароднай практыкай. 0-