З 3 па 6 красавіка ў перыяд асобага рэжыму перавозак чыгуначным транспартам з нагоды свята Цінмін (Дзень памінання памерлых) у Кітаі каля 36.52 млн. пасажыраў скарысталіся паслугамі чыгункі, што на 1,99 млн. або 5,8 прац. больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведамілі ў Кітайскай чыгуначнай карпарацыі.
Паводле дадзеных, пік перавозак прыйшоўся на 4 красавіка, калі жыхары Кітая здзейснілі 10.47 млн. паездак чыгуначным транспартам, што на 11,6 прац. больш у параўнанні з мінулым годам.
Свята Цінмін адзначаюць у Кітаі раз у год. У гэты дзень кітайцы шануюць памяць продкаў, памерлых блізкіх, вядомых дзеячаў мінулага. Сёлета свята прыйшлося на 5 красавіка.-0-