Кітай штодня інвесціруе звыш 780 млн юаняў у будаўніцтва гарадскога рэйкавага транспарту
  2015-04-09 16:22:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2014 годзе ў аб'екты рэйкавага транспарту агульнай працягласцю 3300 км, якія будуюцца ў 36 кітайскіх гарадах, былі ўкладзены інвестыцыі ў памеры 285.7 млрд. юаняў (1 дол. ЗША - 6,13 юаня). Штодзённы аб'ём інвестыцый перавысіў 780 млн. юаняў, што на 33 працэнты больш, чым у папярэднім годзе.

Пра гэта стала вядома на Кітайскай міжнароднай выставе рэйкавага транспарту-2015, якая адкрылася ў горадзе Шанхай.

Паводле дадзеных Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў, да канца 2014 года ў 22 гарадах кантынентальнай часткі Кітая была пракладзена і здадзена ў эксплуатацыю 101 лінія рэйкавага транспарту агульнай працягласцю 3155 км.

Інспектар аддзела базавых вытворчасцей Камітэта Лі Гаюн лічыць, што незвычайна хуткае развіццё галіны гарадскога рэйкавага транспарту можна растлумачыць не толькі паскарэннем тэмпаў урбанізацыі, але і рэформай па спрашчэнні адміністрацыйных працэдур разгляду і зацвярджэння праектаў.

У траўні 2013 года, згодна з патрабаваннямі Дзяржсавета Кітая, паўнамоцтвы па разглядзе і сцвярджэнні праектаў гарадскога рэйкавага транспарту былі перададзеныя адміністрацыям правінцыйнага ўзроўню. У 2014 годзе мясцовыя ўлады зацвердзілі ў агульнай колькасці 16 праектаў па будаўніцтве гарадскога рэйкавага транспарту агульнай працягласцю 340 км. Агульныя інвестыцыі ў іх перавысілі 260 млрд. юаняў.

Паводле прагнозаў, да 2020 года колькасць кітайскіх гарадоў, якія маюць ўмовы для стварэння сістэм рэйкавага транспарту, дасягне прыкладна 50. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040