Бальніцы, якія прадастаўляюць кансультацыі ў рэжыме анлайн, не маюць права выносіць пацыенту дыягназ. Такое правіла сфармулявана органамі аховы здароўя КНР.
У эпоху інтэрнэту кітайскія пацыенты ўсё часцей звяртаюцца за медыцынскай парадай да анлайн-рэсурсаў. Некаторыя прыватныя бальніцы пачалі прадастаўляць паслугі па анлайн-дыягнаставанні. Паводле слоў прадстаўніка Дзяржкамітэта па справах аховы здароўя Сун Шулі, падобныя паслугі могуць аказвацца людзьмі, якія не маюць медыцынскай адукацыі.
У студзені бягучага года камітэт запусціў пілотную праграму, якая дазваляе Цэнтральнаму ваеннаму шпіталю, Пекінскай бальніцы Кітайскай акадэміі медыцынскіх навук і Бальніцы кітайска-японскай дружбы прадастаўляць паслугі па анлайн-дыягнаставанні пацыентам з пяці недастаткова развітых рэгіёнаў краіны. Для атрымання доступу да паслугі пацыенты павінны зарэгістравацца.
Сун Шулі таксама адзначыла, што камітэт працягне ўдасканальваць палітыку, якая гарантуе надзейнасць медыцынскіх паслуг, якія прадстаўляюцца ў рэжыме анлайн. - Р -