3000 асобін буйнога асятра выпушчана з плаціны Трох цяснін ракі Янцзы ў парку «Яньчжы» горада Ічан правінцыі Хубэй. Гэта колькасць стала рэкорднай за апошнія тры гады.
Акцыя праводзіцца Навукова-даследчым інстытутам вывучэння кітайскага асятра ўжо 57-ы раз, сярэдні ўзрост выпушчанага асятра – два гады, гэта асобіны другога пакалення, разведзеныя ў штучных умовах.
Кітайскі асетр – сучаснік дыназаўраў, існуе ўжо 140 млн. гадоў. Гэта рыба таксама вядома як «жывы водны выкапень». У 1996 годзе кітайскі асетр занесены Міжнародным саюзам аховы прыроды ў спіс відаў жывёл і раслін, якія знаходзяцца на мяжы вымірання. У апошнія гады колькасць кітайскага асятра скарачаецца. - Р -