У Нанкіне, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай), у бліжэйшы час пачнецца капітальны рамонт пагады Саньцзан, у заснаванні якой захоўваюцца старажытныя будыйскія рэліквіі - шарыра манаха Сюаньцзана.
Настаяцель манастыра, дзе знаходзіцца пагада, Чуаньчжэнь паведаміў, што капітальны рамонт будзе доўжыцца каля двух месяцаў. Падчас будаўнічых работ не плануецца перамяшчаць рэліквіі.
Шарыра - рознакаляровыя пацеры або крысталы, якія ўтвараюцца пры крэмацыі цел памерлых. Будысты вераць, што з'яўленне шарыра сведчыць аб святасці спаленага чалавека.
Сюаньцзан, старажытны манах і падарожнік, які жыў у 7-м стагоддзі нашай эры, карыстаецца вельмі вялікай вядомасцю ў Кітаі. У свой час ён адправіўся праз Цэнтральную Азію і Афганістан у Індыю, дзе на працягу некалькіх гадоў вывучаў санскрыт і будыйскія сутры, а таксама сачыненні па геаграфіі, матэматыцы і г.д. Пасля вяртання на радзіму праз 18 гадоў ён разам з вучнямі пераклаў прывезеныя з Індыі сутры. У народзе хадзілі легенды пра яго падарожжы, па матывах якіх у 16 стагоддзі У Чэн'энь напісаў раман "Падарожжа на Захад".
Паводле гістарычных запісаў, у 1942 годзе японскія агрэсары ў Нанкінскім манастыры Дабааэньсы дасталі з зямлі каменную скрыню, дзе знаходзіліся шарыра манаха і запісы, якія сведчаць, што чэрап пахаваны ў цяперашнім Нанкіне.
Японцы спрабавалі прысвоіць каштоўныя будыйскія рэліквіі, аднак ім гэта не ўдалося. У сувязі з пратэстам, вылучаным кітайскім бокам, ім давялося вярнуць у Нанкін некаторыя шарыра. Для іх захавання ў 1944 годзе была збудавана пагада Саньцзан.
У цяперашні час астанкі манаха Сюаньцзан захоўваюцца ў 9 месцах - у кітайскіх гарадах Нанкін, Чэнду, Сіань, Тайбэй /(Тайвань), Сіньчжу (Тайвань), а таксама ў Японіі і Індыі. 0-