13 красавіка ў горадзе Цзінхун Сішуанбаньна-Дайскай аўтаномнай акругі ў правінцыі Юньнань ўрачыста сустрэлі Новы год, шматлікія мясцовыя жыхары і турысты прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах.
Дай - адна з нацыянальных меншасцяў Кітая, а таксама адна са шматлікіх у свеце народнасцяў. У Кітаі прадстаўнікі Дай, галоўным чынам, пражываюць у паўднёвай частцы правінцыі Юньнань. Гісторыя нацыянальнай меншасці Дай даволі доўгая, яны вызнаюць будызм, разам з тым, сярод дайцаў таксама захаваліся першабытныя вераванні.
Дайскі Новы год - адно з самых урачыстых традыцыйных святаў прадстаўнікоў нацменьшасці ў Сішуанбаньна. Звычайна гэты Новы год адзначаецца на 7-ы дзень пасля свята Цінмін па месяцовым календары. У гэты час дайцы праводзяць гонкі на лодках. Кульмінацыяй святкавання з'яўляецца фестываль аблівання вадой. -о-