У Шанхаі прайшла цырымонія ўзнагароджання Laureus World Sports Awards. Кітайская тэнісістка Лі На атрымала ўзнагароду за выдатныя дасягненні ў спорце.
У гісторыі спартыўнай ўзнагароды Сусветнай акадэміі спорту Laureus прэмія за асаблівыя поспехі прысуджалася толькі адзін раз у 2013 годзе, ёю быў ганараваны шматразовы алімпійскі чэмпіён, амерыканскі плывец Майкл Фэлпс. Разам з тым, напярэдадні кітайскі баскетбаліст Яа Мін атрымаў узнагароду "Душа спорту" пасля прэміі "Навічок года" ў 2003 годзе.
"Доўга прадумвала сваю прамову на англійскай, але ўсё забылася, падняўшыся на сцэну. Кажуць, што калі становішся цяжарнай, мозг адключаецца на тры гады, не ведаю, калі ён уключыцца", - такім жартам пачала сваю прамову Лі На. Цяжарная спартсменка прымае ўдзел у розных цырымоніях ўзнагароджання, дае інтэрв'ю, яна сама жартаўліва кажа, што яе дзіця самае занятае.
Да Лі На сярод кітайскіх спартсменаў прэмію Laureus атрымлівалі Яа Мін і лёгкаатлет Лю Сян ў 2003 і 2005 гадах адпаведна ў якасці "пачаткоўцаў года". Напярэдадні тры кітайскія зоркі спорту сабраліся разам, Яа Мін стаў членам сусветнай акадэміі спорту Laureus. -о-