Народны банк Кітая /Цэнтрабанк КНР/ у нядзелю абвясціў аб тым, што з 20 красавіка на адзін працэнтны пункт будзе зніжана норма юаневага дэпазітнага рэзерву для банкаўска-фінансавых устаноў краіны.
Паводле рашэння Цэнтрабанка, асаблівае аднапрацэнтнае паніжэнне нормы дэпазітнага рэзерву ў юанях будзе ўведзена для сельскіх фінансавых устаноў, такіх, як сельскія крэдытныя кааператывы і вяскова-пасялковыя банкі. А для сельскагаспадарчага Банка развіцця Кітая норма дэпазітнага рэзерву будзе зніжана на два працэнтных пункта.
Цэнтрабанк будзе ў далейшым на 0,5 працэнтных пункта зніжаць норму дэпазітнага рэзерву для дзяржаўных банкаў і акцыянерных камерцыйных банкаў, якія выдаюць пэўную суму крэдытаў сельскагаспадарчым пазычальнікам або мікра - і малому бізнэсу. -0