Кітайская дзяржаўная карпарацыя China Film Group Corporation, кітайска-амерыканская кінакампанія Oriental DreamWorks і амерыканская DreamWorks Animation падпісалі на 5-м міжнародным кінафестывалі ў Пекіне пагадненне аб сумеснай рабоце над мультыплікацыйным фільмам "Кунг-фу Панда-3", які стане першым сумесным кітайска-амерыканскім мультфільмам.
"Гэты сумесны праект стане беспрэцэдэнтным прыкладам супрацоўніцтва ў галіне кінавытворчасці кітайскіх і амерыканскіх кампаній", – заявіў гендырэктар DreamWorks Animation Джэфры Катцэнберг, дадаўшы, што ў Шанхаі была створана мультыплікацыйная студыя, якая аб'яднала шмат творчых людзей, і што "Кунг-фу Панда-3" стане іх першым праектам.
Рэжысёрам трэцяга мультфільма з серыі пра прыгоды панды стане Джэніфер Ю, якая таксама працавала над папярэднім мультфільмам гэтай серыі.
Сусветныя касавыя зборы мультфільмаў "Кунг-фу Панда" і "Кунг-фу Панда-2" перавалілі за 1,2 млрд. долараў, яны былі перакладзены на 45 моў і набылі вялікую папулярнасць у Кітаі. - Р -