Напярэдадні дзяржаўнага візіту ў Пакістан старшыня КНР Сі Цзіньпін апублікаваў у пакістанскіх СМІ артыкул пад загалоўкам "Няхай жыве дружба паміж Кітаем і Пакістанам".
"Кітайска-пакістанская дружба падобная на вялікае дрэва, якое мае глыбокія карані і густое лісце", – напісаў Сі Цзіньпін. Ён адзначыў, што адносіны паміж Кітаем і Пакістанам увесь час развіваюцца ў здаровым і стабільным рэчышчы: дзве краіны паважаюць, разумеюць і падтрымліваюць адна адну ў пытаннях, звязаных з іх спрадвечнымі інтарэсамі.
Старшыня КНР падкрэсліў, што Кітай і Пакістан ажыццяўляюць шматвектарнае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, якое ўжо прынесла рэальную карысць народам дзвюх краін. Зараз абедзве дзяржавы стабільна прасоўваюць будаўніцтва Кітайскага-пакістанскага эканамічнага калідора і канцэпцыю стварэння супольнасці з адзіным лёсам.
Старшыня КНР адзначыў у артыкуле, што маючы адбыцца дзяржаўны візіт у Пакістан стане першым прыпынкам яго замежных паездак у бягучым годзе. Падчас візіту ён правядзе сустрэчы з прэзідэнтам Пакістана і прэм'ер-міністрам краіны, а таксама з дзеячамі з розных колаў Пакістана. Сі Цзіньпін разлічвае, што абедзве дзяржавы змогуць садзейнічаць дасягненню істотных зрухаў у будаўніцтве эканамічнага калідора і прасоўванні практычнага супрацоўніцтва ў іншых галінах, каб вывесці міждзяржаўныя адносіны на яшчэ больш высокі ўзровень.
Сі Цзіньпін заявіў, што абедзве краіны павінны ўмацоўваць стратэгічную каардынацыю і паглыбляць практычнае супрацоўніцтва, прыкладаць сумесныя намаганні па садзейнічанні развіццю, каб мадэль кітайска-пакістанскай супольнасці з адзіным лёсам стала ўзорам для стварэння падобных супольнасцяў паміж Кітаем і суседнімі краінамі. "Нашы краіны павінны паглыбляць эканамічную інтэграцыю. Кітайска-пакістанскі эканамічны калідор знаходзіцца на скрыжаванні эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху 21-га стагоддзя. Наша супрацоўніцтва ў галіне будаўніцтва порта Гвадар, а таксама ў энергетыцы, інфраструктуры і іншых галінах акажа станоўчае ўздзеянне на рэгіянальнае развіццё ў Пакістане ", – піша Сі Цзіньпін.
Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў і важнасць гуманітарных абменаў. Ён адзначыў, што двум бакам варта пашыраць гуманітарнае і лінгвістычнае супрацоўніцтва, умацоўваць кантакты і абмены моладзі на мясцовым узроўні, развіваць узаемадзеянне паміж СМІ і навуковымі цэнтрамі, тым самым збліжаючы сэрцы народаў дзвюх краін. - Р -