Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк павінен стаць важнай вузлавой платформай па адраджэнні Шаўковага шляху – А.Лукашэнка
  2015-04-20 15:10:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк "Вялікі камень" павінен стаць важнай вузлавой платформай ініцыятывы старшыні Кітая Сі Цзіньпіна па адраджэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляху, які злучае Азію і Еўропу. Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі КНР Чжун Шанем.

А.Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова ўдзельнічаць у рэалізацыі ўсіх элементаў канцэпцыі старшыні КНР Сі Цзіньпіна "пояс і шлях".

У сваю чаргу, Чжун Шань адзначыў, што Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк – гэта стратэгічны праект двухбаковага супрацоўніцтва. "Бакі аднадушна лічаць, што праект з'яўляецца пілотным у справе сумеснага будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху", – сказаў Чжун Шань. "Кітай надае важнае значэнне развіццю будаўніцтва індустрыяльнага парку", – дадаў намеснік міністра камерцыі КНР. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040