У Шанхайскім нацыянальным выставачным цэнтры адкрыўся Міжнародны аўтасалон, на якім адбылася сусветная прэм'ера 109 мадэляў аўтамабіляў.
Выставачная плошча аўтасалона складае 350 тыс. кв.метраў. Ён прыцягнуў прадстаўнікоў 2000 прадпрыемстваў з 18 краін і рэгіёнаў свету. На ім паказаны 1343 аўтамабілі, уключаючы 47 канцэпт-караў і 103 аўто, што працуюць на новых крыніцах энергіі.
Шанхайскі аўтасалон завершыць сваю работу 29 красавіка. - Р -