На будаўнічай пляцоўцы ў горадзе Хэюань (правінцыя Гуандун, Паўдневы Кітай) напярэдадні ўвечары былі знойдзены 43 яйкі дыназаўраў.
Пасля 2 гадзін напружанай працы археолагам атрымалася раскапаць гняздо з 43 яйкамі, 19 з якіх былі цэлымі.
"Гэта вялікія яйкі, дыяметр аднаго з іх складае 13 см", - адзначыў куратар Музея дыназаўраў Хэюаня Ду Яньлі. Усе яйкі былі дастаўлены ва ўстанову для правядзення далейшых даследаванняў. Па словах спецыяліста, пакуль невядома, да якога віду дыназаўраў датычацца гэтыя яйкі.
У горадзе Хэюань з 1996 года пры раскопках было выяўлена амаль 17 тыс. яек дагістарычных яшчараў.
Музей дыназаўраў Хэюаня у 2005 годзе быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінеса. У калекцыі ўстановы прадстаўлена крыху больш за 10 тыс. яек дыназаўраў. --0--