Кітайскі таксіст Тэн Цзячжы з горада Шэньян (прав. Ляанін, Паўночна-Усходні Кітай) правёў за рулём 22 гады. За гэты час ён сфатаграфаваўся з больш чым 20 тыс. пасажырамі свайго аўто. Гэты факт заўважылі ў Шанхайскай штаб-кватэры Кнігі рэкордаў Гінеса, і таксісту ўручылі спецыяльную грамату. - Р -