У мінулым годзе доля дарослых людзей, хто чытае кнігі, склала 58%. У прыватнасці, 58,1% чытачоў аддаюць перавагу лічбавым кнігам. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, апублікаваныя Кітайскім інстытутам друку і масавай інфармацыі.
Вынікі апытання паказваюць, што летась сярэднестатыстычны кітаец прачытаў прыкладна чатыры з паловаю кнігі, 65 газет і шэсць часопісаў у папяровым выглядзе і тры кнігі ў электронным выглядзе. У параўнанні з 2013 годам першы і другі паказчыкі (папяровыя кнігі і газеты) знізіліся ў некаторай ступені, а трэці і чацвёрты паказчыкі (папяровыя часопісы і электронныя кнігі) крыху ўзраслі. - Р -