23 красавіка, калі ў 20-ы раз адзначылі Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права, у раёне Хайдзянь г. Пекіна адкрылася другая ў кітайскай сталіцы кнігарня, якая працуе кругласутачна.
Як стала вядома, новая кніжная крама плошчай 906 кв. м. размешчана ў будынку, што знаходзіцца паблізу ад вядомага політэхнічнага універсітэта "Цінхуа", у раёне, дзе размешчаны шматлікія вышэйшыя навучальныя ўстановы Пекіна.
Новы дом кнігі арыентуецца на маладых чытачоў, у сувязі з гэтым інтэр'ер крамы аформлены проста і модна. Больш за тое, у ёй маюцца кафэ і спецыяльная зона для правядзення салонаў, паведаміў генеральны дырэктар кнігарні Чжан Цзачжэнь.
Паводле яго слоў, 23 красавіка мінулага года ён адкрыў першую ў Пекіне кнігарню "Саньлянь Таафэнь", якая працуе кругласутачна і без перапынкаў. За мінулы год дом кнігі прыняў больш за 280 тыс. аматараў чытання, што на 68 працэнтаў больш, чым у 2013 годзе, прыбытак ад продажу кніг узрос на 130 працэнтаў. У доме кнігі таксама адбылося звыш 80 літаратурных мерапрыемстваў у фармаце салона. Менавіта такі відавочны эканамічны і сацыяльны эфект заахвоціў яго адкрыць сёлета другую кругласутачную кнігарню. 0-